21 красавіка ў Рэспубліканскім Цэнтры Алімпійскага Рэзерва (Філімонава, 55, корп.2) пройдуць міжнародныя спаборніцтвы па каратэ -- XIX Адкрытае Першынства і Кубак Беларускай Асацыяцыі каратэ-до.

Спаборніцтвы з’яўляюцца падрыхтоўчымі для зборных каманд Беларусі і адборачнымі для ўдзелу спартоўцаў у Чэмпіянаце Еўропы ў Маскве (WKF), які адбудзецца ў чэрвені.

Судзіць двубоі будзе Віктар Грыневіч, неаднаразовы чэмпіён СССР і Беларусі по каратэ, чэмпіён Еўропы па каратэ Годзю-рю, 5-ы дан.

Спаборніцтвы пройдуць ад 9.00 до 21.00. Урачыстае адкрыццё -- 14.00--14.30.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?