У лютым ініцыятыўная група слонімцаў сабрала сотні подпісаў пад адпаведным зваротам да кіраўніка дзяржавы. Таксама яны прасілі яго наведаць свой горад. Такім чынам мясцовыя жыхары спрабавалі вырашыць праблемы мікрараёна, на якія не звярталі ўвагу мясцовыя ўлады.

На даручэнне Лукашэнкі, ліст слонімцам напісала намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч. Яна падзякавала за добрыя словы і запрашэнне ды паведаміла, што «ў цяперашні час пытанне пра перайменаванне вуліцы Пятралевіцкай не разглядаецца».

Аднак слонімскія актывісты падрыхтавалі новы адкрыты ліст да Лукашэнкі, пад якім зараз зьбіраюць подпісы.

«Газета Слонімская», Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0