"Беларускае пытанне" не вынесена асобна ў парадак дня пасяджэння Рады міністраў замежных спраў ЕС, якое пройдзе ў Люксембургу 23 красавіка.

Аднак, як вынікае з парадку, запланаваны "кароткі абмен думкамі" удзельнікаў Рады ЕС па сітуацыі ў шэрагу краін, у тым ліку Аргенціне, Беларусі, Конга, Лівіі і Сурынаме.

16 красавіка літоўскі міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс выказаў жаданне абмеркаваць у Радзе ЕС сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, якіх, як ён мяркуе, улады павінны не толькі памілаваць, але і рэабілітаваць, а не проста памілаваць і не рэабілітаваць, утрымліваючы чалавека на кручку.

Па дадзеных беларускіх праваабаронцаў, у месцах пазбаўлення волі застаецца яшчэ палітвязняў 13:

Ігар Аліневіч, Мікалай Аўтуховіч, Алесь Бяляцкі, Яўген Васьковіч, Зміцер Дашкевіч, Мікалай Дзядок, Сяргей Каваленка, Эдуард Лобаў, Арцём Пракапенка, Павел Севярынец, Мікола Статкевіч, Павал Сырамлотаў, Аляксандр Францкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?