Арганізатары вырашылі перанесці яго на неакрэсьлены тэрмін з-за вусных папярэджанняў міліцыянтаў.

«Фэст экскурсаводаў», які ладзіцца ўжо не першы год у многіх гарадах Беларусі, на гэтыя выходныя ў Гродне не адбудзецца.

Праваахоўнікі закідаюць экскурсаводам, что іх бясплатныя экскурсіі з’яўляюцца несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі. У папярэдняй рэкляме на гродзенскіх незалежных інтэрнэт-рэсурсах гэтага культурніцкага мерапрыемства былі пазначаны прозвішчы гідаў і тэмы экскурсій. Таму міліцыянтам не было складана іх запалохаць. Фармальна ніякіх афіцыйных папярэджанняў экскурсаводы не атрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?