Пра гэта Interfax паведаміў Дзмітрый Дзёмушкін, лідар руху «Русские». На з’ездзе яго абралі старшынём аргкамітэта новай партыі, якую прыхільнікі збіраюцца найбліжэйшым часам зарэгістраваць.

Дакументы будуць пададзеныя ў расійскае міністэрства юстыцыі. Паводле Дзёмушкіна, у з’ездзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі нацыяналістычных рухаў «Памяць» і «Нацыянальная сацыялістычная ініцыятыва», дэлегаты з’ехаліся з Санкт-Пецярбурга, Масквы, Вяткі, іншых рэгіёнаў Расійскай Фэдэрацыі. А ў якасці іназіральнікаў прысутнічалі лідары беларускіх арганізацый правага кірунку.

Як зазначыў Дзёмушкін, з’езд было вырашана праводзіць у Беларусі, бо на расійскай тэрыторыі яго маглі сарваць.

Жыхары Глыбокага даведаліся пра гэтую падзею толькі з інтэрнэту.

«Ніякіх адзнакаў таго, што ў горадзе праходзіў з’езд расейскіх нацыяналістаў, няма і цягам дня не было. Не бачылі ні транспарантаў, ні нават улётак ці налепак. Відавочна, прыежджыя з Расіі не хацелі афішаваць тут сваю імпрэзу», — апавёў глыбоцкі актывіст Зміцер Лупач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?