Зборная Беларусі 21 красавіка ў фінскім Тамперэ па булітах прайграла камандзе гаспадароў у матчы Еўрапейскага хакейнага выкліку — 1:2 (1:0, 0:1, 0:0, 0:0, 0:1).

Склад гасцей: Мезін; Стасенка — Чарнавок, Міхалёў — Кітараў — Кулакоў; Антонаў — Корабаў, Мялешка — Стась — Дрозд; Касцючонак — Гарошка, Сцяпанаў — Кавыршын — Кальцоў; Казнадзей — Мусіенка, Паўловіч — Дудко — Коласаў.

Шайбу ў беларусаў закінуў абаронца Дзмітрый Корабаў на 4-й хвіліне без асістэнтаў.

Гэта быў апошні матч для беларускай зборнай у цяперашнім розыгрышы Еўравыкліку. Напярэдадні беларусы прайгралі фінам 0:5. Раней беларусы выйгралі (3:2) і прайгралі (2:4) у гасцях камандзе Аўстрыі, а затым двойчы па булітах саступілі ў Мінску шведам (3:4 і 1:2).

Наступныя спарынгі перад чэмпіянатам свету зборная Беларусі правядзе 27–28 красавіка на «Кубку Славакіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?