28,6% галасоў у сацыяліста Франсуа Алянда, 27,2% — у дзейнага прэзідэнта, правага Нікаля Сарказі. У цэлым правыя кандыдаты набралі калі 45% галасоў, столькі ж атрымалі левыя, і каля 10% прагаласавалі за цэнтрыстаў.

Аднак, калі лявак Мэляншон і экалагістка Жалі адразу заклікалі падтрымаць у другім туры Алянда, то лідарка Нацыянальнага фронту Марына Лё Пэн і цэнтрыст Бэйру ад выказвання падтрымкі Сарказі ўстрымаліся. Між тым менавіта паводзіны электарату нацыяналістаў Лё Пэн вызначаць, ці мае Сарказі нейкія шанцы ў другім туры. Марына Лё Пэн дасягнула гістарычнага рэкорду для сваёй партыі: 17,9% галасоў.

Сарказі ў вечар падліку галасоў прапанаваў свайму апаненту правесці трое тэледэбатаў у жывым эфіры. Ён лепшы аратар, чым Алянд, і дзякуючы дэбатам спадзяецца ліквідаваць адрыў ад свайго канкурэнта, пра які гавораць сацыялагічныя службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?