Доступ на тэрыторыю амаль 230 могілак, якія знаходзяцца ў зоне радыяцыйнага адчужэння і адсялення, будзе адкрыты 22-24 красавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

У дні актыўнага наведвання мясцін пахаванняў уезд на гэтыя тэрыторыі будзе ажыццяўляцца без спецпропуску. Пры гэтым у час знаходжання ў зоне адчужэння грамадзяне абавязаны прытрымлівацца маршруту наведвання, захоўваць грамадскі парадак, правілы радыяцыйнай і пажарнай бяспекі.

Знаходзіцца на закрытых тэрыторыях дазваляецца да 17.00. Штогод на Радаўніцу іх наведваюць каля 50 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?