Лідар беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец асуджаны на 3 гады «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Працуе ў фермерскай гаспадарцы каля спецкамендатуры.
Асуджанаму палітыку адмоўлена ў змене рэжыму. Севярынец адбыў траціну тэрміну і не мае спагнанняў ад кіраўніцтва спецкамендатуры. Нагадаем, 27 кастрычніка атэстацыйная камісія спецкамендатуры разгледзела станоўчыя характарыстыкі з месца працы Паўла Севярынца і вырашыла, што той «стаў на шлях выпраўлення». У такіх выпадках, згодна з законам, асуджанага могуць перавесці на «хатнюю хімію». Аднак Паўлу Севярынцу ў гэтым адмовілі.
Хрысціянскія дэмакраты лічаць, што толькі апора на традыцыйныя еўрапейскія каштоўнасці, якія мацуюцца перадусім на хрысціянстве, дапамогуць нашаму грамадству пераадолець тыя праблемы, якія сёння трымаюць нашую краіну
Севярынец пэўны, што справа ў веры. Ён лічыць, што калі беларусы павераць, то яны будуць стаяць на каленях перад Госпадам, але не перад тыранам. Таксама ён лічыць, што на страху, хлусні і нянавісці дзяржаву пабудаваць немагчыма.