Маладафронтавец Павал Сяргей знайшоўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Юнака затрымалі 22 красавіка каля 21-й гадзіны ў Фрунзенскім раёне Мінска. На яго склалі пратакол па артыкуле 17.1, нібы за дробнае хуліганства.

«Затрыманне адбылося відавочна з нагоды набліжэння Чарнобыльскага Шляху.
Намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама палкоўнік Ігар Яўсееў разам са сваімі апрычнікамі дэманструе страх перад акцыяй народнага пратэсту», — заявіў намеснік старшыні Маладога фронту Мікалай Дземідзенка.

Судзіць маладафронтаўца будуць толькі ў сераду, 25 красавіка, у судзе Фрунзенскага раёна.

Нервовая рэакцыя лукашэнкаўцаў на маладафронтаўскія дэматыватары праяўлялася і на інтэрнэт-форумах.
Там лукашэнкаўскі кантынгент «асуджаў» юнакоў за злабадзённыя плакаты. Маўляў, трэ было прыносіць толькі патрыятычныя лозунгі. Уладам хацелася б, каб дазволеныя пратэсты насілі абстрактны характар і не чапалі дыктатара.
Чарнобыльскі Шлях распачнецца, а 18.30 ля будынка прэзідыума Акадэміі навук.
Шэсце пройдзе да парку Дружбы Народаў, дзе адбудзецца жалобны мітынг. Улады дазволілі шэсце ў поўным аб’ёме.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?