Летась у лістападзе супрацоўнікі ФБР затрымалі шасцярых грамадзян Эстоніі па падазрэнні ў махлярстве ў сетцы Інтэрнэт і ў заражэнні вірусам DNS Changer тысяч кампоў ва ўсім свеце.

Хакеры выкарыстоўвалі вірус для таго, каб перанакіроўваць карыстальнікаў на ўласныя вэб-сайты, на якіх яны размяшчалі рэкламу. За колькасць праглядаў рэкламнай інфармацыі на гэтых рэсурсах хакеры атрымлівалі грошы. Яны незаконна зарабілі да $14 млн.

У ФБР заявілі, што кіберзлачынцы заразілі вірусам каля 85 тысяч камп'ютараў у адных толькі ЗША, у тым ліку аперацыйныя сістэмы NASA.

ФБР стварыла сайт www.dcwg.org, на якім інтэрнаўты могуць праверыць свае кампы на вірус.

Пакуль ФБР актывавала часовыя рэсурсы, каб пазбегнуць неадкладнага адсячэння ад Інтэрнэту заражаных камп'ютараў і даць час карыстальнікам на ачыстку сваіх лэптопаў.

9 ліпеня ФБР зачыніць гэтыя часовыя сэрвісы, таму і заклікае ўсіх праверыць камп'ютары і вычысціць вірус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?