Рэтэйлавыя сеткі ўсур’ёз падступаюцца да новага, вялізнага мікрараёна Каменная Горка. Непадалёку гатовая пачаць будаўніцтва «Алмі», ужо адкрыўся «Віталюр». Цяпер
каля аднайменнай станцыі метро, на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Кунцаўшчына пачалося будаўніцтваЖыхары мікрараёна звярнулі ўвагу на тое, што за некалькі тыдняў гіганцкае поле было перакапанае цалкам. Днямі вакол яго быў выстаўлены плот. Але хто пачаў загадкавае будаўніцтва, дагэтуль афіцыйна не заяўлена.гандлёва-забаўляльнага комплексу.
Праект «Магнус-групы».
Месца будаўніцтва. Фота карыстальніка vx з Forum.onliner.by.
Гиганцкі ўчастак для будаўніцтва са спадарожніка.
Адзін з ранейшых праектаў.
Другі альтэрнатыўны праект.
Яшчэ адзін стары праект, з шыльдай «Гіпа».
Выкінуты «Гіпа»
Згодна з інвестыцыйнымі планамі Мінгарвыканкама, на скрыжаванні
дырэктар «Белвілесдэна» Алег Бараноўскі быў вымушаны аддаць перспектыўную пляцоўку.
Наступным прэтэндэнтам на месца называўся «Прастормаркет» Юрыя Чыжа.
Аднак мільянер ужо мае выдзеленую пляцоўку на скрыжаванні Прытыцкага і МКАДа — таксама ў Каменнай Горцы, але за кіламетр ад метро.Мець жа па суседстве два аднолькавыя «Прасторы» — неразумнае ўкладанне сродкаў.
Літоўскія госці
Пакуль што на будоўлі не вісіць пашпарта аб’екта, на якім павінна знаходзіцца інфармацыя пра падрадчыка і выканаўцу працаў.
Па словах будаўнікоў, забаўляльны цэнтр будзе належыць адной з літоўскіх сетак.Дагэтуль балтыйскі капітал быў прадстаўлены ў сетцы крамаў «Суседзі», якая не мела планаў будаваць гіпермаркеты, і будаўнічай сетцы «Ома». Яе крамы быць не можа — праз дарогу знаходзіцца іншы будаўнічы гіпермаркет «Мацярык».
Месяц таму агенцтва
Аднак інтарэс уяўляе і тое, на каго ў Беларусі вырашылі абаперціся літоўцы.
Рукамі Чыжа?
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», працы на аб’екце вядзе ЗААТ «Магнус груп». Гэтая кампанія створаная на базе літоўскіх будаўнічых арганізацый і філіі «Будаўнічае ўпраўленне» ААТ «Трайпл» Юрыя Чыжа.У адрозненне ад іншых кампаній Чыжа, якія трапілі пад санкцыі Еўрасаюза, гэтая пакуль не закранутая абмежаваннямі. Паказальна, што дырэктар кампаніі Пермінас Шарунас — літовец, а тры ягоныя намеснікі — беларусы. Дарэчы, «Магнус груп» пастаянна запрашае на працы ў нашу краіну літоўцаў.
Аб’екты, на якіх працаваў «Магнус груп» кажуць самі за сябе — два гіпермаркеты «Прастор», рэстаран «Ракаўскі бровар», гарналыжны комплекс «Лагойск»… Усё гэта ўласнасць Юрыя Чыжа. Што да праектаваных будынкаў, то ў спісе дасягненняў кампаніі