На сённяшняй трэніроўцы нацыянальнай зборнай Беларусі прысутнічала кіраўніцтва Федэрацыі хакея Беларусі. Перад гульцамі была пастаўлена канкрэтная задача — выхад у чвэрцьфінал чэмпіянату свету.

Нагадаем, зборная працягне трэніравацца на «Мінск-Арэне» да 26 красавіка, а затым выляціць у Браціславу, дзе возьме ўдзел у «Кубку «Шкоды» (27 красавіка матч з Германіяй, 28 — супраць Нарвегіі).

У Хельсінкі зборная Беларусі адправіцца 2 мая.

Беларусы стартуюць на чэмпіянаце свету матчам з фінамі 4 мая, а затым згуляюць таксама са зборнымі Швейцарыі (6 мая), Казахстана (8 мая), ЗША (10-га), Славакіі (12-га), Францыі (14-га) і Канады (15-га).

Цяпер турнір праводзіцца паводле новай схемы: 16 камандаў разбітыя на дзве групы па 8 зборных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?