«Калі насельніцтва не разумее, што трэба наводзіць парадак на сваім участку і не кідаць, як гэта калісьці было, за плот на калгаснае поле, калі гэта хтосьці да гэтага часу не разумее, то я сказаў: гэтая вясна — тэрмін, і павінен быць парадак», — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён асабліва звярнуў увагу на тое, што мясцовыя ўлады не павінны чыніць грамадзянам перашкод падчас іх працаў на прысядзібных участках, ствараючы розныя прадпісанні. «Не перашкаджайце людзям наводзіць парадак на зямлі. Не трэба людзям забараняць спальваць смецце на сваім падворку.

Вызначце дзень, калі хочаце, калі яны могуць гэта рабіць. Усё жыццё людзі спальвалі ў сябе ў дварах старыя рэчы, галлё — не, МНС забараніла, ходзяць па вёсцы, сочаць, не даюць людзям навесці парадак. Ну што гэта за глупства такая?! Таму па ўсёй краіне не перашкаджайце людзям», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу мясцовых уладаў на прывядзенне ў парадак неперспектыўных вёсак. «Трэба развіваць цэнтральныя сядзібы. Вёсачкі трэба прыводзіць у парадак. Тады і дзеці старыкоў пацягнуцца ў вёскі», — сказаў ён. «У нас не загружаныя старшыні райвыканкамаў. Няхай зоймуцца гэтым пытаннем», — даручыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?