Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей не лічыць неабходным штучна прасоўваць працэсы прыватызацыі. Пра гэта ён заявіў журналістам 25 красавіка ў Мінску на адкрыцці міжнароднай спецыялізаванай выставы «ТІБО-2012».

«Трэба зыходзіць з рэальнай сітуацыі. Фарсіраваць прыватызацыю мы не будзем», — падкрэсліў міністр.

Прыватызацыя павінна мець пэўныя мэты, адзначыў Панцялей. «Для аздараўлення кампаніі ці пры неабходнасці для прыцягнення дадатковых інвестыцый і рэалізацыі іншых задач, якія стаяць перад прадпрыемствам», — сказаў міністр сувязі.

Напрыклад, паводле яго слоў, такая неабходнасць «назіраецца адносна аператара Diallog (СП „Белсел“)».

Што да прыцягнення інвестыцый у СП «Белсел», то міністр сувязі падкрэсліў: «найперш замежны ўдзельнік павінен вызначыцца па лёсе гэтай кампаніі, таму што абавязкі па інвеставанні ў яе развіццё ляжаць на ім».

Сумеснае прадпрыемства ТАА «БелСел» з’яўляецца першым аператарам сотавай сувязі ў Беларусі. Заснавальнікі — CIB BV (Нідэрланды) і РУП «Белтэлекам». З 1993 па 2006 гады кампанія аказвала паслугі сотавай сувязі аналагавага стандарту NMT-450. З 2003 года эксплуатуе сетку IMT-MC-450 (CDMA-2000).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?