Яго гатовы былі асудзіць сёння, але Павел запатрабаваў адваката. І наступнае пасяджэнне адбудзецца 26 красавіка а 14.00 у судзе Савецкага раёна Мінска.

Нагадаем, сёння актывіст кампаніі «Гавары праўду» паехаў у крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёна, каб стаць на ўлік. Гэта звязана з увядзеннем за ім прэвентыўнага нагляду. Праз нейкі час Вінаградаў патэлефанаваў жонцы і сказаў, што чакае для размовы супрацоўнікаў міліцыі з Савецкага РАУС. Апошнія яго забралі з сабой. Павел сказаў, што гэта можа быць звязана з флэш-мобам супраць «кітаізацыі» Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?