Размешчаная на некаторых інтэрнэт-рэсурсах інфармацыя аб тым, што рыхтуецца продаж РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» расійскай авіякампаніі ААТ «Аэрафлот» не адпавядае рэчаіснасці, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

І дадалі, што цяпер

«перамовы аб продажы нацыянальнага авіяперавозчыка не вядуцца».

У Мінтрансе нагадалі, што згодна з Пастановай Савета міністраў ад 21 сакавіка 2011 г. № 348 «Белавія» ўключаная ў пералік прадпрыемстваў, якія падлягаюць акцыяніраванню ў 2013 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?