Злева направа: Форд, Тарэлкін і Навіцкі. Падчас трэніровак у Зорным гарадку.

Злева направа: Форд, Тарэлкін і Навіцкі. Падчас трэніровак у Зорным гарадку.

Ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі уключаны ў склад экіпажа экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю восенню гэтага года. Ён будзе трэцім беларусам-касманаўтам пасля Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка.

У пачатку сакавіка касманаўты «Раскосмаса» Алег Навіцкі і Яўгеній Тарэлкін паспяхова прайшлі заліковую трэніроўку на трэнажоры расійскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі (РС МКС) у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. Навіцкаму і Тарэлкіну, якія ўваходзяць разам з астранаўтам НАСА Кевінам Фордам у экіпаж МКС-33/34, у траўні 2012 трэба дубляваць асноўны экіпаж МКС-31/32 (Генадзь Падалка, Сяргей Рэвін і Джозаф Акаба).

Старт экіпажа 33/34-й асноўнай экспедыцыі на МКС запланаваны на 15 кастрычніка. Касманаўтам трэба будзе правесці на МКС 170 сутак.

«У нашага экіпажа запланавана каля 50 розных навуковых эксперыментаў, розныя рамонтна-аднаўленчыя работы на расійскім сегменце МКС, дааснашчэнне станцыі як унутры, так і звонку Будзем праводзіць канферэнцыі, здымаць навукова-пазнавальныя рэпартажы, накіраваныя на папулярызацыю нашага космасу», — сказаў Навіцкі.

Алег Навіцкі нарадзіўся 12 кастрычніка 1971 у Чэрвені (Мінская вобласць). У 1994 скончыў Качынскае авіяцыйнае вучылішча, у 2006-мВаенна-паветраную акадэмію імя Гагарына. З лістапада 1995 да верасня 2004-га служыў на пасадах лётчыка, старэйшага лётчыка, камандзіра звяна, намесніка камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі штурмавога авіяцыйнага палка (ШАП) 4-й паветранай арміі (ВА) і 4-й арміі ВПС і СПА (Паўночна-Каўказская ваенная акруга, штаб у Растове-на-Доне).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?