На сустрэчы з журналістамі Ігар Талькоў (сын спевака Ігара Талькова) і Мікіта Высоцкі (сын Уладзіміра Высоцкага) нагадвалі добрага і злога следчага. Ігар Талькоў лаяўся матам, сыходзіў курыць, а Мікіта Высоцкі добрай мовай распавядаў пра мары бачыць творы бацькі ў школьнай праграме. Сыны спевакоў прыехалі ў Мінск, каб прыняць удзел у
Падчас канцэрту, як адзначыў яго арганізатар Канстанцін Лунькоў на
Сыны Высоцкага і Талькова распавялі журналістам пра сваё бачанне ролі іх бацькоў у гісторыі і расейскай літаратуры.
Ігар
Журналісты гадалі, Ігар Талькоў выпіў шмат спіртнога напярэдадні або толькі што. І адзначылі, што Ігар стаў спакайнейшы пасля таго, як схадзіў пакурыць.
Ключавой думкай сына Уладзіміра Высоцкага Мікіты была ідэя аб здольнасці заставацца сабой: «Я не баюся параўнання з бацькам. Я ніколі не пераймаў бацьку і не спрабаваў быць на яго падобным. Я ведаю, што ён лепшы».
Мікіта Высоцкі з’яўляецца дырэктарам музея Уладзіміра Высоцкага ў Маскве, па яго сцэнары зняты фільм «Высоцкі. Дзякуй, што жывы». «Такія людзі, як мой бацька, — адзначыў Мікіта Высоцкі, — прыходзяць і сыходзяць у свой час, бацька зрабіў усё, што яму было наканавана».
Яго сын цяпер імкнецца захаваць памяць пра бацьку для будучых пакаленняў. У цяперашні час ён лабіруе ўключэнне твораў Уладзіміра Высоцкага ў школьную праграму, паколькі лічыць свайго бацьку «паэтам, без творчасці якога немагчыма ўявіць расейскую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя». Пры гэтым Мікіта Высоцкі падкрэслівае, што вершы яго бацькі вывучаюць толькі на факультатывах, бо «яго творчасць цяжка падпарадкаваць нейкі ідэалогіі». Ва ўлады з Высоцкім заўсёды былі праблема, заключыў ён.
Адказваючы на пытанне, навошта было ствараць інтрыгу вакол выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Высоцкі. Дзякуй, што жывы «, Мікіта Высоцкі адзначыў, што гэта адваротны бок камерцыйнага поспеху. Як вядома, доўгі час ад гледачоў хавалі, што Высоцкага сыграў Сяргей Бязрукаў. «Гэта была
Аб гульні Бязрукава Мікіта Высоцкі сказаў, што яна была прыкладам прафесіяналізму. Паводле яго слоў, Бязрукаў «выдатна адыграў, нягледзячы на сур’ёзныя праблемы са здароўем
Першапачаткова