Партыю адзення і абутку знайшлі 23 красавіка гродзенскія памежнікі.
Як паведамілі ў
былі выкінуты тры поліэтыленавыя пакеты, у якіх знаходзілася 260 дзіцячых шапак, больш за дзесяць пар жаночага абутку, 10 вешалак і такая ж колькасць жаночых купальнікаў.Тавар на суму больш чым 13 млн. рублёў перададзены супрацоўнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
24 красавіка аптовую партыю нелегальнага трыкатажу спрабавалі ўвезці невядомыя ў Беларусь у цягніку маршрутам Вільня — Масква. Смаргонскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў адным з вагонаў на верхняй лаўцы купэ і ў рундуку знайшлі 334 жаночыя блузкі рознага асартыменту. Сума ацэнкі нелегальнай партыі склала больш чым 50 млн. рублёў. Гаспадароў кантрабанды сярод пасажыраў не знайшлося. Тавар перададзены супрацоўнікам Ашмянскай мытні.