Ноччу 24 красавіка абакралі магазін у вёсцы Пралескі Радашкавіцкага сельсавета. З касы крамы знікла выручка — 22 мільёны 385 тысяч 520 рублёў. Па падазрэнні ў злачынстве затрымалі навучэнца прафесійна-тэхнічнага каледжа і вучаніцу дзявятага класа.

Паводле інфармацыі прэс-службы мінскай абласной міліцыі, 18-гадовы хлопец і 16-гадовая дзяўчына трапілі ў магазін, падабраўшы ключ. Крымінальная справа заведзена па другой частцы 205 артыкула Крымінальнага кодэкса — «Крадзеж, здзейснены групай асобаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?