У Лоеве на гарадскіх яўрэйскіх могілках раскапаны дзве магілы. Па гэтым факце Лоеўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 1 арт. 347 Крымінальнага кодэкса (здзек над трупам або магілай).
Як паведаміла галоўны інспектар групы інфармацыі і сувязі з грамадскасцю ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, адна з магіл была раскапана да астанкаў, другая часткова. Факт здзеку над магіламі быў выяўлены напярэдадні Радаўніцы, 23 красавіка, сваяком аднаго з пахаваных, які прыйшоў на могілкі прыбраць магілу.
Ва ўчыненні гэтага злачынства падазраюцца два непрацуючыя жыхары Лоева, якія вядуць антысацыяльны лад жыцця: жанчына 1957 года нараджэння і мужчына 1960 года нараджэння.
Падазроныя затрыманы і змешчаны ў ІЧУ.Па асноўнай версіі следства, мэта раскопак — каштоўныя вырабы, якія падазроныя планавалі знайсці на астанках пахаваных.
З месца злачынства канфіскаваны дзве рыдлёўкі, пальчаткі, мужчынскае адзенне, пакрывала, пяць пустых бутэлек