Сталічная міліцыя адшуквае 39-гадовага грамадзяніна Лівіі Шахута Мустафу Сулеймана, які прыляцеў у Беларусь з вялікай групай суграмадзян на аздараўленне.

Як паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска Святлана Кабкова, 16–18 красавіка ў Мінск згодна з беларуска-лівійскімі дамоўленасцямі прыбылі два чартары з Лівіі, на борце якіх знаходзілася ад 300 да 450 лівійцаў. Частка з іх была размешчана ў гасцініцах «Планета» і «Арбіта». Для сямейных пасольства Лівіі ў Мінску зняло кватэры ў цэнтральнай частцы горада.

Зніклы, які пакутуе на прыдуркаватасць, разам з сястрой і пляменнікам прыляцелі ноччу 18 красавіка і былі паселены ў кватэры дома на вуліцы Заслаўскай.

Раніцай 18 красавіка сваякі, калі прачнуліся, не знайшлі трэцяга члена сям’і.

Шахута Мустафа Сулейман не меў пры сабе ніякіх дакументаў. Ён мае тры класы адукацыі, на радзіме працаваў дворнікам, насілу размаўляе нават на роднай мове, схільны да бадзяжніцтва.

Яго прыкметы: з выгляду 38 гадоў, рост да 160 см, хударлявага целаскладу, плечы апушчаныя, тып скуры смуглы, вочы карыя, валасы чорныя з сівізной, кучаравыя, коратка стрыжаны, памер абутку 38–39. Асаблівыя прыкметы: на целе шмат радзімак. Курыць, марудна размаўляе. Быў апрануты: штаны, майка чорнага колеру, туфлі карычневага колеру.

Грамадзян, якія маюць якую-небудзь інфармацыю пра месцазнаходжанне замежнага грамадзяніна, міліцыя пераканаўча просіць паведаміць па тэлефонах: (8017) 288-80-13, 288-02-02 ці 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?