Бульба — надзвычай капрызлівая расліна. Пасадзіў не ў пару, ці занадта глыбока, ці ў вільготную зямлю — чакай затрымкі ў прарастанні, а то і меншага ўраджаю. Што варта памятаць і якіх правілаў трымацца, каб атрымаць добры ўраджай? Некалькі парадаў бульбаводам-аматарам.

Падрыхтоўка насення

Перад пасадкай бульбу пажадана прарасціць і апрацаваць даступнымі сродкамі ад узбуджальнікаў інфекцый. Падрыхтаваная такім чынам насенка прарастае хутчэй і дае большы ўраджай.

Прарошчванне на сонцы — самы даступны спосаб. Насенку можна вынесці на вуліцу, высыпаць на дол або пакінуць у сетках. Калі на вуліцы яшчэ халаднавата, то насенку можна прарошчваць у добра асветленым памяшканні.

Каб абясшкодзіць насенку ад узбуджальнікаў інфекцый, выкарыстоўваюць драўняны попел, медны купарвас. Сёння ў гаспадарчых крамах можна набыць адмысловыя сумесі, у якіх прысутнічаюць не толькі «лекі», але і неабходныя для росту мікраэлементы — цынк, магній, бор.

Больш падрабязна пра падрыхтоўку насення можна пачытаць даведацца з рэкамендацый агранома Альбіна Макарэвіча.

Варта памятаць пра своечасовую змену насення.

Садзіць у пару

Часта людзі садзяць бульбу па прынцыпе «абы хутчэй за суседа». Варта памятаць пры гэтым пра капрызлівы характар бульбы. Найбольш аптымальны час для пасадкі. Калі тэмпература глебы на глыбіні 10 см прагрэлася да 8 градусаў. Істотны момант — глыбіня пасадкі. Тут усё залежыць ад механічнага складу глебы. На цяжкіх глебах бульбу садзяць на глыбіню да 7 см, на пясчаных — да 10. Калі не трымацца гэтых правілаў, ваша насенне будзе прарастаць на тыдзень, а то і два даўжэй.

Найбольш яскравая візуальная прыкмета таго, што самы час садзіць бульбу — перыяд масавага квітнення дзьмухаўцоў. Не памыліцца і той, хто пачакае з пасадкай бульбы да сярэдзіны мая.

Дзе купіць насенку

Больш за 50 гатункаў бульбы прапануе Інстытут бульбаводства ў Самахвалавічах, што пад Мінскам. Сярод іх «Дэльфін» (ранні), «Сантэ» (вельмі ўстойлівы да нематоды, лекуе зямлю), «Скарб» (найлепшая замена колісь папулярнага «Тэмпу» — позні, смачны), «Янка» (сярэдняспелыя), «Рагнеда» (сярэдняпозні), «Журавінка» (сярэдняпозні, чырвоны, вітамінны) ды іншыя. Тэл.: (017) 506-61-41.

ТАА «Клон», створанае некалі Інстытутам бульбаводства, таксама месціцца пад Самахвалавічамі. «Клон» прапануе беларускія гатункі «Дэльфін», «Сантэ», «Скарб», «Янка» , «Рагнеда», а таксама звышранні нямецкі гатунак «Карола». Тэл./факс: 8(017) 506-61-43; тэл.маб.: +375 (29) 670-40-98; +375 (29) 670-40-97.

Набыць насенку, якую вырошчвае ААТ «Ніка» (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці), можна непасрэдна ў вытворцы, а таксама ў крамах ААТ «МінскГатунакНасенГароднін» і РУП «БрэстГатунакНасенГародніна». «Ніка» прапануе беларускія гатункі «Лілея», «Уладар» (ці не найлепшы з ранніх гатункаў на сёння), «Брыз» (ці не найлепшы з раннесярэдніх), «Скарб», «Янка» (сярэдняспелыя), «Журавінка» (сярэдняпозні, чырвоны, вітамінны). А таксама шэраг нямецкіх гатункаў: «Молі», «Дэбора» (раннія), «Феліцытас» і «Ламбада» (сярэдняспелыя). Тэл./факс: (01596) 20771; тэл.маб.: (29) 676-34-01; (29) 648-00-91.

Насенне гатункаў «Журавінка», «Скарб» і «Уладар» прапануе фермерская гаспадарка «Беразнякі АПС» (Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці). Тэл.маб.: (33) 672-31-14 МТС; (44) 458-48-58; +375 (44) 703-47-30 Vel.

У Менску насенку суперэліту ды эліту найлепшай беларускай селекцыі можна набыць у краме «Бульбачка», што на Сурганава, 31 (блізка метро Акадэмія навук).

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?