У адрас АБФФ сёння паступіў афіцыйны ліст з Асацыяцыі футбольных федэрацый Азербайджана, у якім гаворыцца пра адмову згуляць у Мінску 5 чэрвеня таварыскі матч паміж нацыянальнымі зборнымі абедзвюх краін.

Зараз АБФФ вядзе пошукі новага спарынг-партнёра для беларускай зборнай.

Нагадаем, што 8 чэрвеня ў Жодзіне зборная Беларусі прыме зборную Літвы, матч адбудзецца на стадыёне «Тарпеда» ў 17.00.

Таксама сёлета беларуская зборная згуляе яшчэ два спарынгі: 15 жніўня ў Ерэване з армянамі і 14 лістапада ў Рамат-Гане з ізраільцянамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?