Аб гэтым заявіў Лукашэнка сёння ў час размовы з работнікамі Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода.

«Будзеце вырабляць больш прадукцыі — будзеце больш прадаваць, будзе больш грошай, а значыць і большая зарплата.
Ніхто незаробленых грошай нікому не дасць, кажу вам шчыра. Друкаваць грошы мы не будзем для таго, каб плаціць зарплату», — адзначыў ён. На яго думку, «трэба самім прыкладаць намаганні і думаць, як зарабляць». А калі спатрэбіцца дапамога дзяржавы — дапаможам, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Тлумачачы, чаму ён прыехаў менавіта ў Быхаўскі раён, Лукашэнка сказаў, што хацеў паглядзець, як жывуць тут людзі, як адраджаецца вытворчасць. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пераканаўся ў эфектыўнасці адраджаемых зямель. «Я вельмі рады, што мы адрадзілі гэты выдатны куток і паціху пераадольваем гэты чарнобыльскі сіндром», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0