Яго павінны былі судзіць у судзе Савецкага раёна Мінска ўчора, 25 красавіка, але Павел запатрабаваў адваката, і разгляд справы перанеслі на сёння.
Нагадаем, у сераду, 25 красавіка, актывіст кампаніі «Гавары праўду» паехаў у крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёна, каб стаць на ўлік. Гэта звязана з увядзеннем за ім прэвентыўнага нагляду.
Праз нейкі час Вінаградаў патэлефанаваў жонцы і сказаў, што чакае для размовы супрацоўнікаў міліцыі з Савецкага РАУС. Апошнія яго забралі з сабой.Павел сказаў, што гэта можа быць звязана з флэш-мобам супраць «кітаізацыі» Мінска.
0
0
0
0
0
0