Сталі вядомыя падрабязнасці грамадскай актывісткі Насты Шулейкі 20 красавіка,паведамляе spring96.org.
Насту 20 красавіка пільнаваў каля яе дома невядомы ў цывільным. Калі той знік з-пад вокнаў актывісткі, яна вырашыла выйсці ў краму. Каля пад’езда яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі і склалі пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КоАП РБ).
Разгляд справы Насты Шулейкі адбыўся ў суботу 21 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя Таццяна Мотыль прысудзіла ёй 10 сутак арышту. Такім чынам, на волю актывістка выйдзе ў панядзелак 30 красавіка ў 17:30.