Цэнтрвыбаркам на пасяджэнні 26 красавіка зацвердзіў сярэднюю колькасць выбаршчыкаў у адной акрузе на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў верасні 2012 года.

Як растлумачыла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу вызначаецца зыходзячы з агульнай колькасці выбаршчыкаў, унесеных у спісы на апошніх прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Тады ў спісы было ўнесена 7 млн. 105 тыс. 666 чалавек. На парламенцкіх выбарах будзе ўтворана 110 выбарчых акруг. Такім чынам, сярэдняя колькасць выбаршчыкаў у адной акрузе складзе 64 тыс. 597 чалавек.

Дакладную колькасць выбаршчыкаў у акругах будуць вызначаць мясцовыя ўлады. Аднак адхіленне ад сярэдняй колькасці не павінна перавышаць 10%.

Ярмошына паведаміла, што колькасць акруг у рэгіёнах на выбарах 2012 года не будзе адрознівацца ад той, што была ў 2008 годзе.
Больш за ўсё акруг — 20 — будзе ў Мінску, па 17 — у Мінскай і Гомельскай абласцях, 16 — у Брэсцкай, 14 — у Віцебскай, па 13 — у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?