Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" прыме канчатковае рашэнне аб фармаце свайго ўдзелу ў парламенцкіх выбарах у чэрвені, пасля абвяшчэння даты іх правядзення. Пра гэта паведаміў лідар партыі Сяргей Калякін 27 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, партыя разумее, што справядлівых выбараў у Беларусі няма. "Але мы таксама разумеем, што незалежна ад нашай пазіцыі палітычная выбарчая кампанія ў Беларусі будзе праведзена. Таму нам трэба вызначыцца, як выкарыстоўваць гэты час для рэалізацыі сваіх мэтаў", — сказаў палітык.

Калякін паведаміў, што кіраўніцтва партыі прытрымліваецца ідэі ўдзелу ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі: вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі і кандыдатаў у дэпутаты, удзел у назіранні. "Няўдзел у выбарах стане часам упушчаных магчымасцяў для апазіцыі. Нашы кандыдаты ў дэпутаты змогуць выступіць па тэлебачанні і радыё, сустракацца з выбаршчыкамі. Мы не павінны губляць шанс заваяваць прыхільнікаў", — сказаў ён.

Паводле меркавання Калякіна, нават ведаючы, што галасы, хутчэй за ўсё, будуць украдзеныя, выбаршчыку неабходна даць на выбарах альтэрнатыву і паспрабаваць заваяваць яго давер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру