Вечарам 28 красавіка ў мінскім Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага пройдзе свята, прысвечанае Міжнароднаму дню астраноміі.

арганізатарамі выступаюць абсерваторыя БДУ сумесна з планетарыем Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі і клубам аматараў астраноміі «Аш-Ню».

Як паведаміў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык,

на набярэжнай Свіслачы каля помніка Горкаму будуць устаноўлены прыкладна 20 тэлескопаў розных мадэляў. Усе ахвотныя з іх дапамогай змогуць убачыць Сонца, кратары і горы Месяца, іншыя нябесныя целы.
Акрамя таго, у будынку планетарыя правядуць лекцыі пра тайны Сусвету і зорнага неба, будзе арганізавана фотавыстава касмічных аб'ектаў.

Паводле слоў Кузнечыка, свята праходзіць у Мінску ўжо ў чацвёрты раз. Яно карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гараджан, якія не разыходзяцца да паўночы.

У ліку найбліжэйшых цікавых астранамічных падзей дырэктар абсерваторыі БДУ назваў метэорны паток Акварыды, максімум якога можна будзе назіраць 6 мая. За гадзіну на Зямлю будзе выпадаць 60 метэораў.

Выключна цікавай падзеяй для аматараў астраноміі таксама будзе праходжанне Венеры па дыску Сонца 6 чэрвеня. Апошні раз гэтую з'яву можна было назіраць у 2008 годзе. Прафесіяналам гэта падзея дазволіць праверыць законы нябеснай механікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?