«У выпадку з Беларусьсю не спрацуе ціск, тым больш у сітуацыі, калі беларускі народ павінен сам вырашаць свой лёс», — сказаў ён у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія-24».

Лаўроў нагадаў, што нядаўна ў Беларусі праходзілі прэзідэнцкія выбары: «Як бы ні ставіцца да тых паведамленняў, якія былі, пра нейкія парушэнні, у еўрапейцаў няма сумневу, што прэзідэнт Лукашэнка зьяўляецца выбарам бальшыні беларускага народу».

Паводле словаў міністра Лаўрова, санкцыі супраць Беларусі могуць закрануць і Расію: «Мы таксама заклапочаныя тым, што санкцыі супраць Беларусі, калі яны ўводзяцца ў дачыненні да эканамічных аператараў, могуць закрануць і нашы інтарэсы, бо мы з Беларуссю і Казахстанам — чальцы Мытнага саюзу, Агульнай эканамічнай прасторы, у нас агульныя правілы».

«Мы будзем гэтую тэму з нашымі еўрапейскімі партнёрамі абмяркоўваць», — падкрэсліў Сяргей Лаўроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?