"На сённяшні дзень ніхто на сябе адказнасць за тое, што здарылася не ўзяў", - паведаміў першы намеснік кіраўніка Службы бяспекі Украіны Уладзімір Ракіцкі ў эфіры ўкраінскага тэлеканала Інтэр ў пятніцу вечарам.

Ён адзначыў, што пакуль не з'яўляліся ніякія заявы з нагоды адказнасці за выбухі, не паступалі нейкія паведамленні, няма іх і ў інтэрнэце.

Акрамя таго, па словах Ракіцкага, пакуль рана казаць пра якія-небудзь версіі таго, што здарылася. "Такія злачынствы не толькі ва Украіне здзяйсняюцца, яны здзяйсняюцца ва ўсім свеце, і логіку шукаць у дзеяннях Брейвіка цяжка", -- падкрэсліў прадстаўнік СБУ.

Ён таксама заклікаў палітыкаў не выкарыстоўваць сітуацыю з выбухамі ў Днепрапятроўску ў сваіх мэтах.

Нагадаем, 27 красавіка ў Днепрапятроўску прыгрымела некалькі выбухаў у грамадскіх месцах. Пацярпелі 27 чалавек, з іх дзевяць дзяцей. Цяпер у бальніцах знаходзяцца 22 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?