Віталь знік у канцы сакавіка -- раніцай 28-га паехаў на медагляд у лякарню па позве з ваенкамату і знік.
25-гадовага маладога чалавека шукалі ва ўсёй краіне: фота паказвалі па телебачанні, аб'явы друкавалі ў газетах, расклейвалі на вуліцах. Бацькі ў роспачы нават звярнуліся да экстрасэнсаў.
Малады чалавек знайшоўся зусім нечакана 20 красавіка ўвечары.
Напярэдадні міліцыя паведаміла родным, што ў Тураве з карткі Віталя здымаліся грошы. Бацька тут жа выправіўся ў Тураў і на мяжы Мінскай і Гомельскай вобласці ўбачыў сына проста на дарозе -- жывога і здаровага. Што з ім здарылася, Віталь не распавядае.
- Пакуль не варта турбаваць сына: калі ён захоча, ён сам усё раскажа, - кажа бацька, - Крымінальную справу зачынілі - сын знайшоўся.
Дзе прападаў хлопец амаль месяц, да гэтага часу загадка. Цяпер Віталь пра сваё знікненне прапануе ўсім... забыцца.
- Віталь сказаў дзякуй усім, хто яго шукаў, але папрасіў забыць гэтую гісторыю, - кажа Аляксандр, родны брат маладога чалавека. - Пакуль ён не гатовы размаўляць з кімсьці з журналістаў.
Можа, ён хацеў адкасіць ад войска?
- Сын у званні сяржанта - ён скончыў ваенную кафедру, і адслужыць яму засталося ўсяго паўгода,- тлумачыць бацька Віталя. - Ды і яшчэ пакуль незразумела, ці прыдатны ён. У яго праблемы з сэрцам.
Віталь ужо выйшаў на працу. Яго шукалі сотні мінчуко. Абвесткі пра яго знікненне друкаваліся нават у некаторых учорашніх газетах.