Атрымаць «кватэру» на могілках ці жыць да ста гадоў у «зоне»? Журналісты «Нашай Нівы» выправіліся ў вандроўку па забруджанай радыяцыяй тэрыторыі і адразу сустрэліся з парадаксальнымі з'явамі. Хто з'ехаў — памёр, хто застаўся — жыве. Адны вёскі закопваюць у зямлю, іншыя пакрысе напаўняюцца людзьмі. Уладам мясцовыя жыхары не вераць, Лукашэнку, здаецца, яшчэ любяць... Які лёс чакае шматпакутны поўдзень Беларусі? Шукайце адказы ў нашым відэа: