У Гомельскім палацы творчасці дзяцей і моладзі 28 красавіка прайшоў абласны агляд-конкурс «Лідар года - 2012». У ім удзельнічала 13-гадовая Ксенія Дзягелька з гарадскога пасёлка Кастрычніцкі, выканаўца песні "Я із деревні", і яшчэ дзевяць пераможцаў рэгіянальных этапаў агляду, паведамляе БелаПАН.

Школьнікі паказалі сябе ў візітнай картцы, дэбатах, творчых конкурсах.

У сваім праекце горада будучыні падлеткі выказвалі ідэі справядлівага ўладкавання грамадства.
Хтосьці прапаноўваў паменшыць колькасць міліцыі, а наўзамен ўсіх навучыць боксу, каб кожны мог пастаяць сам за сябе. Іншыя казалі пра тое, што медыцына ў Беларусі развітая на дастатковым узроўні, таму надаваць ёй больш увагі не варта -- лепш займацца фізкультурай, тады, па словах удзельнікаў, і ў бальніцы людзі будуць звяртацца толькі ў крайніх выпадках. Прапаноўвалі таксама праз СМІ навучаць насельніцтва правільнаму сямейнаму і грамадскаму жыццю.
Новыя нумары прадставіла Ксенія Дзягелька. Яна выйшла на сцэну ў вобразе Маленькага Прынца і адной з зорак на небасхіле лідараў.
Ксенія была прызнаная пераможцай абласнога этапу і будзе ўдзельнічаць у фінале рэспубліканскага конкурсу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0