Міжнародная Федэрацыя па хакеі пакідае ў сіле рашэнне пра правядзенне міжнароднага першынства-2014 у Беларусі, паведамляе нямецкая Frankfurter Allgemeinen Zeitung.
Пра гэта прэзідэнт фэдэрацыі Рэнэ Фазель напісаў у сваім лісце нямецкім дэпутатам ад партыі свабодных дэмакратаў Біджану Джыр-Сараю і Патрыку Курту ў адказ на іх зварот.
Паводле ягоных словаў, «дыскрымінацыя любога сябра федэрацыі паводле палітычных, расавых ці рэлігійных матываў недапушчальная». Рэнэ Фазель спаслаўся на «фундаментальныя прынцыпы» Міжнароднага алімпійскага камітэту і палітычную нейтральнасць спорту.
Нямецкія парламентары звярнуліся ў МФХ з тым, каб месца правядзення чэмпіянату было перанесенае ў іншую краіну, бо ў Беларусі шырока парушаюцца фундаментальныя правы чалавека.