29 красавіка па невядомай пакуль прычыне літоўскім бокам практычна спыніўся пропуск легкавога аўтатранспарту з тэрыторыі Беларусі. Сёння на ўезд у Літву на літоўскай тэрыторыі было аформлена ўсяго некалькі машын, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў,

цяпер каля 200 легкавых аўтамашын сабралася перад пунктам пропуску "Каменны Лог" на беларускай тэрыторыі
. Паводле звестак на 10 гадзін раніцы ў "Катлоўцы" і "Беняконях" было прыкладна па 50 аўтамабіляў, і чэргі павялічваюцца.

Таму

Дзяржпагранкамітэт Беларусі рэкамендуе грамадзянам пакуль устрымацца ад выезду ў Літву.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?