30 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра быў зафіксаваны на ўзроўні 8 050 рублёў. Такім чынам, ужо трэці працоўны дзень запар курс амерыканскай валюты застаецца нязменным.
Курс еўра знізіўся на 10 рублёў у параўнанні з суботай, да 10 660 беларускіх рублёў.
У сувязі з непрацоўным днём у Расіі таргі па расійскім рублі не праводзіліся.