«У суботы-нядзелі вуліца Карла Маркса павінная стаць пешаходнай, пачынаючы прыкладна з 9 Мая», — сказаў мэр сталіцы кіраўніцтву адміністрацыі Ленінскага раёна.

Ладуцька ўдакладніў, што такая схема арганізацыі руху павінная быць сезоннай і працаваць у траўні-жніўні. Старшыня Мінгарвыканкама даручыў адпаведным службам сумесна з ДАІ адпрацаваць схему арганізацыі пешаходнага руху па вуліцы Карла Маркса і загадзя праінфармаваць пра новаўвядзенне суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?