Кірмашы па продажы харчовых, нехарчовых тавараў і прадукцыі ўласнай вытворчасці будуць арганізаваныя ў Мінску 1 мая ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Гулянні з нагоды Першамая будуць арганізаваны ў чатырох сталічных парках -- Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага, імя Купалы, імя 50-годдзя Кастрычніка і Дружбы народаў. Выязны гандаль будзе працаваць з 10.00 да 18.00.

Па рашэнні Мінгарвыканкама, у парках імя Купалы, 50-годдзя Кастрычніка і ў парку Дружбы народаў у парадку выключэння будзе дазволена пры правядзенні выязнога гандлю рэалізацыя алкагольных напояў і піва ў разліў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?