Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сталічны метрапалітэн з 1 студзеня 2013 года можа цалкам адмовіцца ад пластыкавых картак, якія зараз выкарыстоўваюцца для аплаты праезду. Замест іх будуць ужывацца бескантактавыя радыёкарты, ужо таксама ўкараняюцца ў сталіцы.

Як распавёў Onliner.by начальнік службы руху КУП «Мінскі метрапалітэн» Рыгор Якімкоў, такое пытанне сапраўды разглядаецца, аднак афіцыйна каментаваць яго можа толькі начальнік метрапалітэна Расціслаў Юрэня, які да 2 мая знаходзіцца ў адпачынку.

Адзначым, што цяпер у якасці сродкаў аплаты праезду выкарыстоўваюцца жэтоны, магнітныя пластыкавыя карткі і радыёкарты. У сувязі з масавай скупкай жэтонаў перад падаражаннем праезду метрапалітэн таксама замовіў партыю папяровых талонаў, аднак пакуль выкарыстоўваць іх не прыйшлося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?