Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 красавіка 2012 года склаў 112,7 трлн рублёў і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам 2012 года на 3,7 трлн., або на 3,2%, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Замяншэнне дзяржаўнага доўгу (у беларускіх рублях) у першую чаргу абумоўлена пераацэнкай знешняга дзяржаўнага доўгу ў сувязі з умацаваннем нацыянальнай валюты ў студзені-сакавіку 2012 года.
Унутраны дзяржаўны доўг з пачатку 2012 года зменшыўся на Br0,4 трлн., па стану на 1 красавіка 2012 года склаўшы Br17,5 трлн. пры ўстаноўленым ліміце Br34 трлн.
Змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу ў 2012 годзе абумоўлена пагашэннем дзяржаўных каштоўных папер і ўмацаваннем курсу нацыянальнай валюты.
Знешні дзяржаўны доўг па стану на 1 красавіка 2012 года склаў $11,9 млрд. пры ўстаноўленым ліміце $14,3 млрд., павялічыўшыся з пачатку года на $75,3 млн.
Рост знешняга дзяржаўнага доўгу (у доларах ЗША) у 2012 годзе абумоўлены атрыманнем сродкаў па крэдытах МБРР і банкаў КНР.