Ніводнае фота за апошні месяц не выклікала столькі спрэчак у сацыяльных сетках, як гэтае. Фатограф Уладзь Грыдзін зафіксаваў момант, як хлопцы адбіраюць сімволіку ў геяў на «Чарнобыльскім шляху». Арганізатары шэсця напярэдадні адмыслова прасілі геяў не выкарыстоўваць жалобнага шэсця ў сваіх мэтах і не прыносіць уласнай сімволікі, бо яна не мае дачынення да тэмы акцыі. Гей-актывісты, аднак, выйшлі на «Шлях», як і раней на Дзень Волі. Абураныя юнакі (адны кажуць, што гэта былі нацыянальныя актывісты з ліку футбольных фанатаў) гэтым разам не сцярпелі.

Што цікава, дзеянні маладзёнаў сталі падставай для адміністрацыйнага арышту маладафронтаўцаў пасля шэсця. Гэта абудзіла ранейшыя падазрэнні, што спецслужбы выкарыстоўваюць гей-актывістаў для дыскрэдытацыі апазіцыі — тактыка, якая ўжывалася яшчэ савецкімі спецслужбамі.

Меркаванні ў сацыяльных сетках падзяліліся, аднак абсалютная большасць каментатараў паводзіны геяў асуджае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0