Адзін з чытачоў даслаў у рэдакцыю фотаздымкі з Маладзечна, леташняй сталіцы «Дажынак». На здымках — участак вуліцы Тургенева, піша чытач.

Ён кажа, што гэтая вуліца і раней была недагледжаная, стан дарогі — як на танкадроме.

«Была надзея на «Дажынкі». Але яны, гледзячы па вуліцы Тургенева, расчаравалі», — піша чытач. Па яго словах, ён паведаміў маладзечанскім уладам пра ўбачанае. Але тыя нібыта не захацелі з ім размаўляць, бо ён не пажадаў прызнацца пра месца жыхарства. У выніку чытач паабяцаў разаслаць інфармацыю ў дзяржаўныя і незалежныя СМІ.

«Дажынкі — гэта дзецішча Лукашэнкі. Наўрад ці яму спадабаецца, што значэнне дажынак і ўсіх мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да іх, прымяншаецца Маладзечанскай ЖКГ», — рэзюмуе чытач.

Глядзі яшчэ: «Штодзень рабочыя сядзяць на раскладзеным каля дома смецці і папіваюць піва».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?