Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі малавоблачна. Без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2—8, па Віцебскай вобласці месцамі на глебе замаразкі 0 — мінус 2, максімальная тэмпература днём плюс 17—24; па поўдні краіны ноччу плюс 9—12, днём плюс 25—28°С.

У Мінску заўтра, 3 мая, без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6—8°С, максімальная днём плюс 21—23°С.

У наступныя двое сутак у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У пятніцу, 4 мая, ноччу па паўднёва-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4—9 м/с, днём пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5—12°С, па паўднёвым захадзе да плюс 16°С, максімальная днём плюс 21—27°С, па поўдні да плюс 29°С.

У суботу, 5 мая, пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8—15°С,

максімальная днём плюс 17—23°С; па паўднёвым усходзе ноччу плюс 16—18°С, днём плюс 24—26°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?