Вечарам 1 мая ў Магілёве на 163-м кіламетры перагону Магілёў-2 — Буйнічы дызель-цягніком Магілёў — Гомель было траўмаванае чатырохгадовае дзіця. Яго даставілі ў бальніцу з дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма, спалучаная траўма». Ад атрыманых пашкоджанняў дзіця памерла.

Бацькі загінулага дзіцяці разам з ім прыехалі ў госці да другой сямейнай пары.

Яны адправіліся адпачываць у лесапаркавую зону, якая знаходзіцца недалёка ад чыгуначнага палатна станцыі Буйнічы. Вечарам яны пачалі збірацца дадому і на нейкі час выпусцілі хлопчыка з-пад увагі. У гэты час ён пабег да рэек.

За 200—250 метраў машыніст саставу ўбачыў дзіця, пачаў падаваць гукавыя сігналы, прымяніў экстранае тармажэнне, але пазбегнуць наезду не ўдалося. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчыка зачапіў мяцельнік лакаматыва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?