Салістка сэксапільнага поп-трыа «ВІА Гра» Альбіна Джанабаева -- дзяўчына не надта гаваркая.

Спявачка нячаста абмяркоўвае з прэсай свае творчыя планы, а пра дэталі асабістага жыцця і зусім адмаўляецца казаць. І тым не менш часам са спявачкі можна сёе-тое выцягнуць.

Паводле прэсы,

зараз Альбіна сустракаецца са спеваком Валерыем Меладзэ. Дзеля яе артыст растаўся са сваёй жонкай Ірынай, ад якой у яго дзве дачкі. А Джанабаева гадуе сына ад Валерыя Шотаевіча.
Тым не менш пра вясельныя планы пары няма ні слова. Але мяркуючы па заявах Альбіны, гэтая сітуацыя яе цалкам задавальняе.

«Я не разумею, як можна адразу пакахаць чалавека, - распавяла Джанабаева. -- Для мяне чалавек павінен спачатку адкрыцца, праявіць сябе. Не ведаю, ці можна жыць з адным чалавекам заўсёды. Можа быць, праз шмат гадоў я змагу даць дакладны адказ, калі спазнаю жыццё лепей.

«Чалавек, які кажа, што яму ніхто не патрэбны, не ад добрага жыцця гэта кажа. Ён да такой ступені ўшчэмлены, што адрэзаў гэтую частку жыцця ад сябе. Заўсёды можна знайсці сэксуальнага партнёра, але без кахання нармальнае жыццё будзе страчана. А жанчына ў такой сітуацыі наогул адчувае сябе пакрыўджанай, становіцца ваяўнічай», -- мяркуе зорка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?