«Мінтранс не абмяркоўвае гэтае пытанне і не будзе абмяркоўваць ні ў гэтым, ні ў наступным годзе», — заявіў журналістам Шчэрба, каментуючы інфармацыю пра магчымы продаж кампаніі расійскаму «Аэрафлоту».
«Мы толькі разглядаем пытанні аб узбуйненні кампаніі і развіцці яе магутнасцяў», — падкрэсліў міністр.
12 красавіка сам Шчэрба ўпершыню і заявіў, што Беларусь разглядае пытанне пра прыватызацыю «Белавіі». Тады міністр сказаў, што «Белавія» ўключаная ў пералік прадпрыемстваў, якія падлягаюць акцыянаванню. У 2012 г. упершыню з
Пры канцы сакавіка паміж Масквой і Мінскам разгарэўся авіяцыйны скандал, авіязносіны былі перапыненыя 26 сакавіка





