Пытанне супрацоўніцтва Беларусі з Міжнародным валютным фондам ляжыць у палітычнай плоскасці. Пра гэта заявіла кіраўнік Нацыянальнага банка Надзея Ермакова 3 мая журналістам у Мінску, адказваючы на пытанне аб даванні краіне новага крэдыту МВФ.

Паводле яе слоў, непасрэдна кіраўніцтва МВФ падтрымлівае пазіцыю, што з Беларуссю трэба працаваць. Ермакова адзначыла, што падчас візіту ў Вашынгтон у канцы красавіка ў яе былі сустрэчы з кіраўніцтвам фонду. «Яны выказвалі сваю глыбокую павагу таму, што зроблена Беларуссю за апошнія паўгода і якіх мы дабіліся вынікаў. Яны будуць нас падтрымліваць пры прыняцці рашэння (пра новую крэдытную праграму), — сказала Ермакова. — Вядома, у МВФ шмат краін, якія могуць не падтрымаць. ЕС можа і не падтрымаць. Замова ёсць замова. Але спадзяюся, што цвярозы розум пераважыць».

Пры гэтым Ермакова падкрэсліла, што Беларусі не столькі патрэбны крэдыты МВФ, колькі тэхнічная і іншая дапамога фонду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?